Народный концертный ансамбль гитаристов
«АКВИЛОН»

информация о коллективе

На працягу 14 гадоў на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці “Эверэст” г. Магілёва” існуе канцэрты ансамбль гітарыстаў “Аквілон”, які ў 2011 годзе Рашэннем калегіі Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2011 за высокае выканальніцкае майстэрства атрымаў найменне “Народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Кіруе ансамблем —  Гарбаценка Андрэй Уладзіміравіч, педагог дадатковай адукацыі з вышэйшай катэгорыяй.

Асноўнай дзейнасцю калектыва з’яўляецца папулярызацыя творчай спадчыны прафесійных і самадзейных беларускіх аўтараў, адраджэнне беларускай традыцыйнай культуры, культурных каштоўнасцей, якія набылі шырокую вядомасць у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі.

Акрамя індывідуальнай работы па ўдасканаленню ігры на гітары праводзіцца работа па выпрацоўцы ансамблевага выканання.

Канцэртная праграма калектыва налічвае  больш за 50 твораў, сярод якіх вялікае месца займае класіка сусветна вядомых кампазітараў: Дж.Качыні, Ф.Шуберт, Ж.Бізэ, Э.Пухаль, Ф.Таррэга, Ф.Сор, М.Каркассі, М.Джуліані, А.П’яцола, Г.Санз, А.Карас, А.Іваноў-Крамскі, Е.Ларычаў, П.Агафошын; аранжыроўкі беларускіх аўтараў: І.Лонскага, У.Жывалеўскага, У.Захарава, і І.Шошына, саўндтрэкі да вядомых кінастушак: “Піраты карыбскага мора”, “Зорныя войны”, “Трэці чалавек”, “Ружовая пантэра”, а таксама старажытныя беларускія творы з “Полацкага і Віленскага сшыткаў” ХVII ст. і іншыя творы.

Ансамбль мае добрую матэрыяльную базу: 10 класічных гітар, 2 электрагітары, бас гітару, перкусійныя інструменты, гукаўзмацняльную апаратуру. Склад ансамбля: вучні, студэнты, працоўная моладзь, выкладчыкі. Усяго – 12 чалавек.

За апошнія тры гады калектывам дадзена некалькі дзесяткаў канцэртаў перад самай разнастайнай аудыторыяй, на розных канцэртных пляцоўках. Калектыў атрымаў шмат падзячных лістоў, ганаровых грамат за свае канцэрты.

Удзел у любым конкурсе для ансамбля – сур’езнае выпрабаванне для выканаўцаў. Пацверджаннем майстэрва маладых талентаў з’яўляецца іх удзел у шматлікіх конкурсах і атрыманых узнагародах. Сярод іх найбольш значнымі з’яўляюцца: міжнародны конкурс «Рэнесанс гітары», усерасійскі завочны музычны конкурс «Меладынка», творчы конкурс-фестываль «Жар-колер» і інш.

Канцэртны ансамбль разам з Узорнай студыяй класічнай гітары “Рэнесанс” актыўна займаецца дабрачыннай дзейнасцю, выступаюць з канцэртамі ў розных установах: УУС Магілеўскага аблвыканкама, упраўленні адукацыі, спорту і турызму аблвыканкама, гарвыканкама, аддзеле адукацыі, спорту і турызму Кастрычніцкага раёна, рэспубліканскай спецыялізаванай школе, бальніцах горада і інш.

Акрамя гэтага, народны ансамбль  “Аквілон” з’яўлеяцца ініцыятарам і арганізатарам шматлікіх культурных мерапрыемстваў, якія праводзяцца як на базе Цэнтра творчасці, так і на базе іншых устаноў: музычныя спектаклі “Адкупленне музыкай”, “Святло срэбных струн”, тэматычная пастаноўка “Песні ваенных гадоў” і інш.

Штогод у мэтах падвядзення вынікаў навучальнага года і прэзентацыі накопленага прафесійнага вопыту ансамбль дае сольны справаздачны канцэрт с запрашэннем бацькоў і спецыялістаў у дадзеным кірунку музычнай дзейнасці.

Кожнае выступленне ансамбля “Аквілон” – незвычайны падарунак для гледачоў, якія адчуваюць увесь тэмперамент і эмацыянальнасць разнастайных па жанрах музычных твораў.

Канцэрты ансамбль гітарыстаў “Аквілон” не спыняецца на дасягнутым, вядзе работу па аднаўленні рэпертуару, удасканальваецца ў выканаўчым майстэрстве.

Горбатенко Андрей Владимирович

художественный руководитель

Аквилон

Народный концертный ансамбль состоит из старших учащихся, выпускников и преподавателей образцовой студии классической гитары «Ренессанс». Одной из главных задач ансамбля является популяризация белорусского музыкального искусства, исполнение произведений из наследия композиторов Беларуси прошлых веков, а также современных авторов. Большое внимание уделяется шедеврам мировой классической и популярной музыки, музыке из кинофильмов.

Возраст обучающихся: с 15 лет

Место проведения занятий: Центр творчества «Эверест» (пр-т Димитрова, 65А)

Руководитель  –  педагог дополнительного образования  высшей квалификационной категории Горбатенко Андрей Владимирович

Контактная информация – телефоны: +375 44 772-56-11, +375 29 742-56-11

Аквилон

Аквилон

Аквилон

Аквилон

Играть на гитаре -

Яндекс.Метрика